Абласны этап рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў ўстаноў адукацыі



Скачать 16,92 Kb.
Дата26.10.2021
Размер16,92 Kb.
#174121
ТипКонкурс
Связанные:
статья


Абласны этап рэспубліканскага конкурсу

юных экскурсаводаў музеяў ўстаноў адукацыі

30.09. у аддзеле турызму і краязнаўства, у сектары патрыятычнай і краязнаўчай работы, прайшоў абласны этап рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў ўстаноў адукацыі ў рамках рэспубліканскай акцыі "Я гэты край Радзімаю заву".

На дадзеным этапе былі прадстаўлены 23 творчыя работы дзвюх намінацый: "Музейная мазаіка" і "Гісторыя аднаго экспаната".

Юныя экскурсаводы распавядалі пра рэчы з бабулінага куфра, аб прадметах, якія падарылі музею іх уладальнікі і спадчыннікі, пра цуды беларускай этнаграфіі, аб подзвігах, аб доблесці, аб славе.

Сустрэча з юнымі экскурсаводамі прайшла ў фармаце анлайн-канферэнцыі на платформе "Zoom", падчас якой члены журы асабіста пазнаёміліся з удзельнікамі, наглядна вывучылі прадметы і экспазіцыі, ацанілі экскурсійны матэрыял і яго падачу з прафесійных і эмацыйных бакоў.

Ацэньвалi творчыя прадстаўленні юных экскурсаводаў кампетэнтнае журы ў наступным складзе:

Каханка Уладзімір Пятровіч, загадчык аддела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці;

Макраусава Сняжана Ўладзіміраўна, старэйшы навуковы супрацоўнік Музея гісторыі прыватнага калекцыяніравання – філіяла установы культуры «Віцебски абласны краязнаўчы музей»;

Гапіёнак Алена Віктараўна – метадыст упраўлення выхаваўчай, ідэалагічнай, сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай работы дзяржаўнай ўстановы дадатковай адукацыі дарослых «Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі»;

Козел Валерый Мікалаевіч, метадыст аддзела турызма і краязнаўства;

Ясінская Вольга Валер’еўна, загадчык сектарам патрыятычнай і краязнаўчай работы аддзела турызма і краязнаўства.

Пераможцы абласнога этапу прадставяць Віцебшчыну на рэспубліцы і, па нашых прагнозах, абавязкова возьмуць прызавыя месцы!



Мы выказваем падзяку ўсім удзельнікам за пазнавальныя і арыгінальныя экскурсіі, а пераможцам жадаем поспеху на завяршальным этапе!
Скачать 16,92 Kb.

Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©psihdocs.ru 2022
обратиться к администрации

    Главная страница